ВВЕРХ
Тэхнічная адукацыя пад мікраскопам
У 2013 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі цалкам пераходзіць на двухступеньчатую сістэму падрыхтоўкі кадраў па схеме 4 + 2: чатыры гады навучання на першай ...
Почему финское образование - лучшее в мире?
По результатам широкомасштабной оценки качества образования в развитых странах, на первое место вышла Финляндия с ее новаторской образовательной системой. Финляндия лидирует и в ряде других...
Перспективы естественнонаучного образования в Республике Беларусь
3 декабря 2012 г. в корпусе физического факультета БГУ состоялось заседание научно-методической комиссии УМО по естественнонаучному образованию в Республике Беларусь с участием министра образования...
Инструменты программно-целевого бюджетного планирования расходов в образования
В последнее время достаточно активно разрабатывается вопрос о переходе отечественного образования на программно-целевое бюджетное планирование.  Представляем вашему вниманию...
Возможности реализации новых программ обсудили министр образования Беларуси и посол ФРГ
Возможности реализации новых программ в сфере образования и науки обсудили на встрече в Минске министр образования Беларуси Сергей Маскевич и Чрезвычайный и Полномочный Посол ФРГ в Республике...
» » Тэхнічная адукацыя пад мікраскопам

Тэхнічная адукацыя пад мікраскопам


У 2013 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі цалкам пераходзіць на двухступеньчатую сістэму падрыхтоўкі кадраў па схеме 4 + 2: чатыры гады навучання на першай ступені і два — на другой. Пра гэта на VІ міжнароднай канферэнцыі "Вышэйшая тэхнічная адукацыя: праблемы і шляхі развіцця" заявіў рэктар БДУІР Міхаіл БАТУРА:

— Прызнаюся, рашэнне прымалася няпроста — было шмат дыскусій на гэту тэму. Хапала і апанентаў, асабліва з боку выкладчыкаў сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. Тым не менш Саветам нашага ўніверсітэта было прынята рашэнне аб пераходзе на дыферэнцыяваныя тэрміны навучання. Таму галоўная наша задача на бліжэйшы час — зрабіць усё, каб ад пераходу на чатырохгадовы тэрмін навучання (на першай ступені) якасць падрыхтоўкі нашых выпускнікоў не пацярпела. Што да другой ступені атрымання вышэйшай адукацыі, то яна будзе развівацца ў двух напрамках. Навукова-арыентаваная магістратура будзе рыхтаваць даследчыкаў, скіраваных на паступленне ў аспірантуру і абарону дысертацыі, а практыка-арыентаваная магістратура — ажыццяўляць паглыбленую інжынерную падрыхтоўку і выпускаць на рынак працы кадры, гатовыя не толькі выкарыстоўваць існуючыя тэхналогіі, але і распрацоўваць новыя інавацыйныя прадукты, прапаноўваць прынцыпова новыя рашэнні.

Не скарацілі, а дадалі

— Прапанаваная намі мадэль вышэйшай адукацыі — не копія еўрапейскай мадэлі, а абгрунтаваная і пацверджаная разлікамі магчымасць падрыхтаваць на першай ступені спецыяліста з такой жа кваліфікацыяй, што і пры пяцігадовай адукацыі, але за меншы час, — падкрэсліў першы прарэктар БДУІР Анатоль ВОСІПАЎ. — Што дае нам права гэта сцвярджаць? Прывяду канкрэтныя разлікі. Напрыклад, у адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі першай ступені вышэйшай адукацыі 2007—2008 года (пры пяцігадовым тэрміне навучання) колькасць гадзін аўдыторнай нагрузкі, якія адводзяцца на вывучэнне дысцыплін спецыяльнасці і спецыялізацыі, складае ад 1500 да 2300 у залежнасці ад спецыяльнасці. А ў адпаведнасці з праектамі новых вучэбных планаў, пры тэрміне падрыхтоўкі спецыялістаў 4 гады, па многіх спецыяльнасцях колькасць вучэбнага часу павялічылася на 100-250 гадзін (зноў-такі ў залежнасці ад спецыяльнасці). Гэта стала магчымым дзякуючы аптымізацыі колькасці гадзін, што выдзяляюцца для вывучэння цыкла сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, змяншэння цыкла прыродазнаўча-навуковых дысцыплін на 10-20% і аптымізацыі колькасці гадзін, якія адводзяцца на вывучэнне агульнапрафесійных дысцыплін.

Пры пераглядзе напаўнення прыродазнаўча-навуковага блока некаторыя дысцыпліны былі абагульнены і згрупаваны, а некаторыя тэмы і спецыяльныя раздзелы перанесены на другую ступень вышэйшай адукацыі. З мэтай выключэння дублявання інфармацыі такая ж работа была праведзена і па цыкле агульнапрафесійных і спецыяльных дысцыплін. У выніку пры пераходзе на чатырохгадовы тэрмін навучання на першай ступені ўдалося не толькі зэканоміць гадзіны, але на большасці спецыяльнасцяў з'явіўся нават дадатковы час — ён будзе выкарыстаны для новых дысцыплін, якія змогуць даць будучым спецыялістам паглыбленыя веды.

І ўсё ж такі, чыстая арыфметыка, на думку кіраўніцтва БДУІР, яшчэ не дае ўпэўненасці ў захаванні якасці падрыхтоўкі спецыяліста. Адна з найважнейшых задач — інтэнсіфікацыя працэсу навучання. А для гэтага ва ўніверсітэце створаны ўсе умовы. Функцыянуе карпаратыўная вылічальная сетка (адна з самых вялікіх у краіне), якая аб'ядноўвае больш як 3800 камп'ютараў. Створана адзіная сеткавая прастора БДУІР з хуткасцю перадачы звестак 1 Гб/с і выхадам у глабальныя і іншыя тэлекамунікацыйныя сеткі. Пабудавана і ўведзена ў эксплуатацыю сетка бесправаднога доступу Wі-Fі ва ўсіх вучэбных карпусах. Ва ўніверсітэце працуе 15 камп'ютарных класаў агульнаўніверсітэцкага карыстання па 15 рабочых месцаў кожны і 50 камп'ютарных класаў на кафедрах універсітэта для забеспячэння падрыхтоўкі студэнтаў па канкрэтных спецыяльнасцях. Усе яны аснашчаны сучаснымі камп'ютарамі з сучасным ліцэнзійным сістэмным і прыкладным праграмным забеспячэннем. Усе лекцыйныя аўдыторыі ўніверсітэта аснашчаны мультымедыйнай тэхнікай. Практычна па ўсіх вучэбных дысцыплінах створаны і размешчаны ў электроннай бібліятэцы ўніверсітэта электронныя вучэбна-метадычныя комплексы дысцыплін, якія ўключаюць рабочую праграму, канспект лекцый, метадычныя рэкамендацыі па выкананні лабараторных і практычных работ, курсавых праектаў і набор тэстаў для ацэньвання ведаў. Электронныя вучэбна-метадычныя комплексы дысцыплін выкарыстоўваюцца студэнтамі ў якасці адной з асноўных крыніц інфармацыі як пры вочным, так і пры завочным і дыстанцыйным навучанні, і ствараюць аснову для ўкаранення самастойнай работы студэнтаў.

Акцэнт — на практыку

Сёння ў працэсе падрыхтоўкі студэнтаў БДУІР актыўна ўдзельнічаюць арганізацыі рэальнага сектара эканомікі. За апошнія тры гады ва ўніверсітэце створаны і дзейнічаюць 25 філіялаў кафедраў, 30 сумесных вучэбна-навукова-вытворчых лабараторый і 6 адукацыйных цэнтраў вядучых сусветных кампаній. У рамках дзейнасці філіялаў кафедраў вядучыя спецыялісты арганізацый праводзяць вучэбныя заняткі непасрэдна на сваіх прадпрыемствах: арганізоўваюць чытанне спецыялізаваных лекцый і выкананне лабараторных работ ва ўмовах рэальнай вытворчасці.

Штогод у БДУІР павялічваецца колькасць студэнтаў, якія праходзяць вытворчую практыку пасля чацвёртага курса (пры пяцігадовым навучанні) на ўмовах аплаты. Гэтыя студэнты, залічаныя ў штат арганізацый, рашаюць канкрэтныя вытворчыя задачы.

— У 2011/2012 навучальным годзе на ўмовах аплаты пераддыпломную практыку ў арганізацыях праходзілі 22% студэнтаў універсітэта. Гэта сведчыць пра тое, што студэнты ўжо пасля чацвёртага курса здольныя вырашаць канкрэтныя вытворчыя задачы. Пры такой арганізацыі адукацыйнага працэсу на першай ступені, лічу, мы маем права гаварыць пра абгрунтаванасць скарачэння тэрмінаў падрыхтоўкі спецыялістаў пры захаванні іх кваліфікацыі і якасці падрыхтоўкі, — падкрэсліў Анатоль Восіпаў.

— Скажу больш, пачынаючы з другога-трэцяга курса прыкладна палова нашых студэнтаў дзесьці працуюць, а на чацвёртым курсе іх колькасць павялічваецца ўжо да 80 працэнтаў, таму нядзіўна, што пераважная большасць студэнтаў — прыхільнікі ідэі скарачэння тэрмінаў падрыхтоўкі, — дадаў Міхаіл Батура.

Лепш менш, ды лепш

— На шчасце, у апошнія гады вяртаецца цікавасць з боку беларускай моладзі да вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай тэхнічнай адукацыі, — канстатаваў міністр адукацыі Сяргей МАСКЕВІЧ. — Паколькі наша краіна з'яўляецца экспартна арыентаванай, то для Беларусі тэхнічная адукацыя мае выключна важнае значэнне, і мы разглядаем яе мадэрнізацыю літаральна пад мікраскопам. Зараз для нас вельмі важна сфарміраваць тэхналагічную культуру і даць студэнтам такую базавую тэхнічную адукацыю, якая дазволіць ім хутка адаптавацца на сучаснай вытворчасці. Патрэба ў высокакваліфікаваных спецыялістах расце, а патрабаванні да ведаў і прафесійных навыкаў становяцца ўсё больш жорсткімі.

У тым, што ў будучыні ў выпускнікоў інжынерных спецыяльнасцяў шанцы папоўніць шэрагі беспрацоўных — самыя мінімальныя, ніхто не сумняваецца. Больш за тое, патрэба ў многіх спецыялістах ужо сёння перавышае колькасць выпускнікоў. Так, на размеркаванні, якое прайшло ў лістападзе ў БДУІР, 300 заявак ад наймальнікаў задаволіць універсітэт не змог: на 900 выпускнікоў узору 2013 года паступілі 1200 заявак ад арганізацый і прадпрыемстваў.

І ўсё ж такі ёсць меркаванне, што айчыннай інжынерна-тэхнічнай школе трэба думаць, як вярнуць сваю былую славу. І пачынаць гэту работу неабходна... з абітурыентаў. Выбар тэхнічнай спецыяльнасці павінен быць як мінімум свядомым, і абітурыент павінен дакладна ўяўляць, чым ён будзе займацца пасля заканчэння вышэйшай школы.

Другая праблема — падзенне ўзроўню падрыхтоўкі абітурыентаў, якое стала настолькі відавочным, што для яго доказу не патрабуюцца ніякія вымярэнні. Так, у 2010 годзе на адным з факультэтаў БДУ з 230 першакурснікаў толькі 134 здалі ўсе экзамены першай сесіі, і з іх толькі 1 меў вышэйшыя адзнакі "9" і "10". Гэтыя лічбы сведчаць пра тое, што даволі вялікая частка студэнтаў нават лепшых ВНУ краіны не здольна спраўляцца з універсітэцкай праграмай навучання. Сёння ў беларускіх ВНУ навучаюцца каля 442 000 чалавек (у параўнанні з 120 000 у савецкія часы). Але колькасць не пераходзіць у якасць...

Надзея НІКАЛАЕВА Звязда

Похожие новости
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Добавить новость


Имя:*
E-Mail:
Ваш комментарий:
Введите два слова, показанных на изображении: *