ВВЕРХ
Тэхнічная адукацыя пад мікраскопам
У 2013 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі цалкам пераходзіць на двухступеньчатую сістэму падрыхтоўкі кадраў па схеме 4 + 2: чатыры гады навучання на першай ...
Почему финское образование - лучшее в мире?
По результатам широкомасштабной оценки качества образования в развитых странах, на первое место вышла Финляндия с ее новаторской образовательной системой. Финляндия лидирует и в ряде других...
Перспективы естественнонаучного образования в Республике Беларусь
3 декабря 2012 г. в корпусе физического факультета БГУ состоялось заседание научно-методической комиссии УМО по естественнонаучному образованию в Республике Беларусь с участием министра образования...
Инструменты программно-целевого бюджетного планирования расходов в образования
В последнее время достаточно активно разрабатывается вопрос о переходе отечественного образования на программно-целевое бюджетное планирование.  Представляем вашему вниманию...
Возможности реализации новых программ обсудили министр образования Беларуси и посол ФРГ
Возможности реализации новых программ в сфере образования и науки обсудили на встрече в Минске министр образования Беларуси Сергей Маскевич и Чрезвычайный и Полномочный Посол ФРГ в Республике...
» » Барацьба за абітурыентаў абвастраецца

Барацьба за абітурыентаў абвастраецца


Барацьба за абітурыентаў абвастраецца - беларускія ВНУ вымушаны канкурыраваць ужо не толькі паміж сабой
У бягучым годзе 60 працэнтаў выпускнікоў агульнаадукацыйных школ сталі студэнтамі ВНУ (45,2 тысячы чалавек), 19 працэнтаў (14,2 тысячы чалавек) — падоўжылі свае навучанне ў сярэдніх спецыяльных навучальных установах, і толькі 15,3 працэнта ад агульнай колькасці (усяго 11,6 тысячы чалавек) вырашылі атрымліваць прафесійна-тэхнічную адукацыю. Астатнія 4 тысячы чалавек былі або працаўладкаваныя, або прызваныя на службу ва Узброеных Сілах.
Пры гэтым цалкам укамплектавацца сёлета не ўдалося ні ВНУ, ні ССНУ, ні прафесійна-тэхнічным навучальным установам. У вышэйшых навучальных установах засталіся незапоўненымі 337 бюджэтных месцаў, або 1 працэнт ад кантрольных лічбаў набору, з іх 134 — на дзённай форме навучання (пераважна на спецыяльнасцях педагагічнага профілю: "беларуская мова і літаратура" , "фізіка", "прафесійнае навучанне") і 203 — на завочнай. У сярэдніх спецыяльных навучальных установах не знайшлося ахвотных на 400 бюджэтных месцаў (амаль палова незапоўненых бюджэтных месцаў — на дзённай форме навучання). А ў прафтэхустановах асноўныя цяжкасці назіраліся ва ўсіх рэгіёнах пры камплектаванні груп па прафесіях лёгкай прамысловасці, машынабудаўнічага профілю, сельскагаспадарчай вытворчасці, па спецыяльнасцях "прадавец", "цясляр", "сталяр", "станочнік станкоў па дрэваапрацоўцы" і "агароднік". Невыкананне кантрольных лічбаў набору склала 3,3 тысячы чалавек, хоць прыём ва ўстановы прафтэхадукацыі быў падоўжаны да 15 верасня.
alt
— Аптымізацыя аб'ёмаў і структуры падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыяй з'яўляецца адной з галоўных нашых задач, — падкрэсліў у сваім выступленні на калегіі, прысвечанай аналізу прайшоўшай прыёмнай кампаніі,першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр ЖУК. — Асаблівую актуальнасць гэтая тэма набывае ў сувязі з трыма важнейшымі фактарамі: дынамікай рынку працы, якая абумоўлена прыярытэтным развіццём шэрагу галін эканомікі, дэмаграфічнай сітуацыяй і абвастрэннем канкурэнцыі на міжнародным рынку адукацыйных паслуг.
Па словах Аляксандра Жука, сёлета сярэднюю школу закончылі 75,5 тысячы маладых людзей, што на 12,7 тысячы чалавек менш, чым у папярэднім годзе. Колькасць выпускнікоў агульнаадукацыйных школ будзе скарачацца да 2015 года. Мяркуецца, што ў 2015 годзе выпуск складзе ўсяго каля 55 тысяч чалавек.
— Мы ўпэўнены, што пры планаванні кантрольных лічбаў прыёму кіраўнікі ўстаноў адукацыі павінны адыходзіць ад месніцкіх інтарэсаў (ад жадання зарабіць паболей грошай на прэстыжных у моладзі спецыяльнасцях) і кіравацца дзяржаўнымі інтарэсамі. Прэстыжнымі павінны стаць тыя спецыяльнасці, якія патрэбны эканоміцы і дзе чакаюць маладых спецыялістаў,— падкрэсліў Аляксандр Жук.
Аднак у моладзі склалася свае ўяўленне аб прэстыжнасці тых ці іншых спецыяльнасцяў, і пакуль што ніякія довады пра рэальныя патрэбы рынку працы і перспектывы працаўладкавання на маладых людзей не дзейнічаюць. Так, у лістападзе гэтага года спецыялісты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы правялі апытанне сярод вучняў выпускных класаў для выяўлення матываў, якімі кіруюцца абітурыенты пры выбары спецыяльнасці. Усяго апытаннем былі ахоплены 4,5 тысячы выпускнікоў школ Гродзеншчыны. Больш як 80 працэнтаў выпускнікоў паведамілі, што асноўны фактар пры выбары спецыяльнасці для іх — гэта інтарэс да канкрэтнай спецыяльнасці. Аднак для большай паловы старшакласнікаў важнейшае значэнне мае прэстыжнасць спецыяльнасці. Пры гэтым прэстыжнасць спецыяльнасці ў большай ступені хвалюе тых, хто плануе атрымліваць адукацыю на дзённай форме навучання (53 працэнты). Сярод тых, хто нацэлены на завочную форму навучання, на прэстыжнасць указала толькі 40 працэнтаў рэспандэнтаў. Першыя радкі ў рэйтынгу спецыяльнасцяў у будучых абітурыентаў займаюць эканамічныя, медыцынскія, юрыдычныя і інжынерныя спецыяльнасці.
Цікава, што толькі 7 працэнтаў выпускнікоў звязваюць свой выбар з даступным коштам навучання. Кожны восьмы рэспандэнт плануе навучацца на платнай аснове. І 42 працэнты выпускнікоў адзначылі, што ў сітуацыі выбару (не прэстыжна, затое навучанне на бюджэце ці прэстыжна, але навучанне на платнай аснове) яны аддадуць перавагу навучанню на прэстыжнай спецыяльнасці, няхай і за ўласныя сродкі. 54 працэнты ахопленых апытаннем выпускнікоў паведамілі, што плануюць паступаць у сталічныя ВНУ, больш як 6 працэнтаў — у ВНУ Польшчы, Расійскай Федэрацыі, Літвы і іншых краін.
— Хацелася б звярнуць увагу на шэраг праблем, якія маюць сістэмны характар і патрабуюць сістэмных рашэнняў, — узяў слова прарэктар па вучэбнай рабоце і кіраванню якасцю Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Юрый Бялых. — Ва ўмовах скарачэння агульнай колькасці ў краіне абітурыентаў і прывабнасці навучання ў Мінску сталічныя ВНУ аказваюцца заведама ў больш выгадным становішчы. "Дэмаграфічная яма" стала ў большай ступені праблемай рэгіёнаў. Гэта патрабуе павышанай увагі да рэгіянальных ВНУ як да асноўных крыніц кадравага патэнцыялу рэгіёнаў. Для прыкладу, амаль увесь склад гродзенскай рэгіянальнай мытні сфарміраваны з выпускнікоў нашага ўніверсітэта. Першы выпуск інжынераў-будаўнікоў змог задаволіць толькі трэцюю частку заявак арганізацый. Імкненне нашага ўніверсітэта адпавядаць патрабаванням рынку працы рэгіёна прывяло да таго, што за апошняе дзесяцігоддзе ўнутры яго фактычна сфарміравалася новая тэхнічная ВНУ з чатырнаццаццю спецыяльнасцямі. Аднак такі якасны рост універсітэта не быў падтрыманы павелічэннем колькасці бюджэтных месцаў, і мы былі вымушаны забіраць месцы з іншых спецыяльнасцяў, змяншаць лічбы бюджэтнага набору там фактычна да некалькіх адзінак пры вялікай цікавасці да іх з боку моладзі. Мы клапоцімся аб змесце навучання, але не надаём належнай увагі назвам спецыяльнасцяў, не клапоцімся пра "прыгожую ўпакоўку" для нашых адукацыйных паслуг. Пры гэтым беларускія ВНУ вымушаны канкурыраваць сёння не толькі паміж сабой, але і з замежнымі ВНУ. Прычым барацьба ідзе ўжо не толькі за прыцягненне да нас студэнтаў-замежнікаў, але і за ўтрыманне на радзіме выпускнікоў беларускіх школ. Замежныя ВНУ вельмі агрэсіўныя ў сваёй маркетынгавай дзейнасці: яны прапануюць для беларусаў бясплатныя экскурсійныя адукацыйныя туры, завабліваюць месцам у кампусе, бясплатным навучаннем і стыпендыяльнай падтрымкай. У літоўскіх ВНУ адкрываюцца рускамоўныя групы. А расійскія ВНУ, размешчаныя ў раёнах, што мяжуюць з нашай краінай, фарміруюць асобныя патокі для навучання беларускіх грамадзян.
Аляксандр Жук расказаў, што за апошнія гады прыём у дзяржаўных ВНУ на высокатэхналагічныя спецыяльнасці, якія забяспечваюць кадравыя патрэбы інавацыйнай вытворчасці, быў істотна павялічаны: па профілю "тэхніка і тэхналогіі" — на 3,4 тысячы чалавек (або на 20 працэнтаў), на "прыродазнаўчыя навукі" — амаль на 900 чалавек (36 працэнтаў), "архітэктура і будаўніцтва" — на 1,2 тысячы (36 працэнтаў). Сёлета на спецыяльнасці, звязаныя з падрыхтоўкай кадраў для "новай" эканомікі (нана-, бія-, ІТ-тэхналогіі) было залічана 1,7 тысячы чалавек. А вось па такіх напрамках, як "эканоміка", "кіраванне", на гуманітарных і юрыдычных спецыяльнасцях набор, наадварот, скарачаўся. У 2011 годзе дадаткова быў скарочаны прыём на юрыдычныя спецыяльнасці на 12 працэнтаў (або на 245 бюджэтных месцаў), на эканамічныя спецыяльнасці — на 7 працэнтаў (або на 142 бюджэтныя месцы), на педагагічныя спецыяльнасці — на 5 працэнтаў (на 204 бюджэтныя месцы) і гуманітарныя спецыяльнасці — на 5 працэнтаў (або на 54 бюджэтных месцы). Прыём на юрыдычныя спецыяльнасці ў грамадзянскіх ВНУ складае ўсяго 303 чалавекі — гэта менш як 1 працэнт ад агульнага набору. Асноўная падрыхтоўка юрыстаў ажыццяўляцца зараз ва ўстановах адукацыі Міністэрства ўнутраных спраў: Акадэміі МУС і Магілёўскім вышэйшым каледжы. У 2011 годзе ў гэтыя ВНУ было залічана 592 чалавекі.
Падчас правядзення ўступнай кампаніі 2012 года ў беларускіх ВНУ плануецца захаваць бюджэтныя месцы практычна на ўзроўні 2011 года. А вось пры распрацоўцы прагнозных лічбаў прыёму ў ССНУ прадугледжана скарачэнне плана прыёму на навучанне за кошт сродкаў бюджэту па незапатрабаваных арганізацыямі-заказчыкамі спецыяльнасцях — там, дзе колькасць заявак меншая за 80 працэнтаў. Скарачэнне закране таксама набор на спецыяльнасці, дзе размеркаванне выпускнікоў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй ажыццяўляецца на пасады рабочых ніжэй за 4 кваліфікацыйны разрад.

Па матэрыялах Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Похожие новости
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Добавить новость


Имя:*
E-Mail:
Ваш комментарий:
Введите два слова, показанных на изображении: *