ВВЕРХ
Тэхнічная адукацыя пад мікраскопам
У 2013 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі цалкам пераходзіць на двухступеньчатую сістэму падрыхтоўкі кадраў па схеме 4 + 2: чатыры гады навучання на першай ...
Почему финское образование - лучшее в мире?
По результатам широкомасштабной оценки качества образования в развитых странах, на первое место вышла Финляндия с ее новаторской образовательной системой. Финляндия лидирует и в ряде других...
Перспективы естественнонаучного образования в Республике Беларусь
3 декабря 2012 г. в корпусе физического факультета БГУ состоялось заседание научно-методической комиссии УМО по естественнонаучному образованию в Республике Беларусь с участием министра образования...
Инструменты программно-целевого бюджетного планирования расходов в образования
В последнее время достаточно активно разрабатывается вопрос о переходе отечественного образования на программно-целевое бюджетное планирование.  Представляем вашему вниманию...
Возможности реализации новых программ обсудили министр образования Беларуси и посол ФРГ
Возможности реализации новых программ в сфере образования и науки обсудили на встрече в Минске министр образования Беларуси Сергей Маскевич и Чрезвычайный и Полномочный Посол ФРГ в Республике...
» » Студэнты і выкладчыкі будуць... на відэасувязі ...

Студэнты і выкладчыкі будуць... на відэасувязі ...


Прэзентацыя сістэмы дыстанцыйнага навучання з інтэграванай відэаканферэнцсувяззю, якая не мае аналагаў у СНД, адбылася ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі ў рамках работы міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Дыстанцыйнае навучанне — адукацыйнае асяроддзе ХХІ стагоддзя". Дэманстрацыя яе работы прайшла падчас тэлемастоў з Чыкагскай карпарацыяй Ілінойскай тэхналагічнай асацыяцыі Fоrtе Knоwlеdgе (гэта аналаг беларускага Парка высокіх тэхналогій) і Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным электратэхнічным універсітэтам.
 
Як расказаў журналістам рэктар БДУІР Міхаіл Батура, менавіта іх універсітэт з'яўляецца адным з першапраходцаў ва ўкараненні ў беларускіх ВНУ дыстанцыйнага навучання. Першы набор студэнтаў на тры спецыяльнасці адбыўся ў 2002 годзе. Цікаўнасць да новай формы навучання праявілі ў той час крыху больш як 60 чалавек. Сёлета на шэсць спецыяльнасцяў дыстанцыйнай формы навучання былі залічаны ўжо 390 чалавек, а ўсяго дыстанцыйна ў БДУІР атрымліваюць вышэйшую адукацыю зараз каля 900 чалавек.
— Не буду ўтойваць, што першапачаткова ў дыстанцыйнай формы навучання было шмат апанентаў. Галоўныя сумненні былі звязаны з якасцю дыстанцыйнай адукацыі: маўляў, гэта будзе самы лёгкі спосаб атрымаць дыплом ВНУ. Аднак, як мы пераканаліся, навучацца паспяхова дыстанцыйна могуць толькі самыя матываваныя, дысцыплінаваныя і арганізаваныя маладыя людзі. Сёння вучэбны працэс па дыстанцыйнай форме навучання забяспечваюць 28 кафедраў універсітэта з 41-й і 182 выкладчыкі-цьютары. Гэта найбольш кваліфікаваныя выкладчыкі, якія добра валодаюць сучаснымі інфармацыйнымі тэхналогіямі. Больш за тое, у студэнтаў БДУІР дзённай і завочнай формаў навучання ёсць магчымасць дыстанцыйнага вывучэння асобных дысцыплін. Гэта асабліва актуальна для студэнтаў старшых курсаў дзённай формы навучання, большасць з якіх ужо сумяшчае навучанне з працай. Яны падаюць заяўку ў дэканат і атрымліваюць дазвол. Праўда, гэтая паслуга, як і само дыстанцыйнае навучанне, платная. Пасля праходжання атэстацыі студэнты атрымліваюць сертыфікат, які заяўляюць падчас экзаменацыйнай сесіі.
Ва ўніверсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі ўпэўнены, што відэаканферэнцсувязь не проста дапаможа ўдасканаліць дыстанцыйную форму навучання, але і адкрые шэраг новых магчымасцяў. Для прыкладу, цяпер з'яўляецца магчымасць для "віртуальнага" правядзення лекцый, семінараў і кансультацый у рэжыме рэальнага часу. Уявіце сабе сітуацыю: студэнт атрымлівае праз інтэрнэт паведамленне наступнага зместу: "У чацвер у 19.00 адбудзецца лекцыя па вышэйшай матэматыцы...", або "1 снежня ў 18.00 адбудзецца відэакансультацыя па праектаванні апаратна-вылічальных праграмных сродкаў". Калі ён жадае асабіста праслухаць лекцыю ці атрымаць кансультацыю выкладчыка, то для гэтага яму трэба будзе звярнуцца ў пункт карыстання "Белтэлекам" у сваім горадзе. Вядучы нацыянальны аператар электрасувязі ва ўсіх абласных і раённых цэнтрах мае памяшканні, абсталяваныя для відэасувязі. Паралельна з лекцыяй будзе весціся і запіс відэакантэнту, а кампакт-дыскі з лекцыямі выкладчыкаў змогуць набываць студэнты ўсіх формаў навучання.
Для работы сістэмы ў БДУІР была абсталявана відэаканферэнцстудыя плошчай 110 квадратных метраў. Яна падзелена на тры рабочыя зоны: лекцыйную залу на 60 пасадачных месцаў, подыум і аператарскую. Відэаканферэнцстудыя аснашчана сістэмамі кандыцыяніравання, гукаізаляцыі, акустыкі і асвятлення. У зоне по-
дыума прадугледжана размяшчэнне інтэрактыўнай дошкі, камп'ютара для прэзентацый, мультымедыйнага праектара, плазменнай панэлі, дзвюх відэакамер высокага распазнавання, відэакодэка, а таксама мікрафонных і акустычных сістэм і дакумент-камеры. У аператарскай размясціліся два камп'ютары для кіравання відэаканферэнцыямі, гукаапаратура і размеркавальнае абсталяванне.
— Сёння Палажэнне аб дыстанцыйнай форме навучання дазваляе праводзіць падагульняючую атэстацыю студэнтаў дыстанцыйнай формы навучання толькі вочна. Тыя прыязджаюць у Мінск і здаюць экзамены і залікі сваім выкладчыкам, хоць у іншых краінах практыкуецца і атэстацыя праз інтэрнэт, — дадаў Міхаіл Батура. — Вядома, пры нашым менталітэце ў гэтым ёсць сэнс, паколькі па інтэрнэце за аднаго чалавека мог здаваць экзамены зусім іншы. У выніку атрымліваўся б у поўным сэнсе гэтага слова "віртуальны дыплом". Аднак мы спадзяёмся, што з укараненнем відэаканферэнцсувязі Міністэрства адукацыі дазволіць нам праводзіць падагульняльную атэстацыю дыстанцыйна. Выкладчыкі будуць не толькі чытаць відэалекцыі сваім студэнтам, але і прымаць такім жа чынам у іх экзамены: цьютары будуць знаходзіцца ў Мінску, а студэнты — у сваім горадзе.
Непасрэдна з відэаканферэнцзалы лекцыі могуць трансліравацца яшчэ ў 20 вучэбных аўдыторый, размешчаных у розных універсітэцкіх карпусах. Дзякуючы відэаканферэнцсувязі рэктар зможа праводзіць селектарныя відэанарады "анлайн". А ў перспектыве новыя магчымасці могуць выкарыстоўвацца таксама для ўзаемадзеяння з замежнымі калегамі: выкладчыкі з іншых краін змогуць чытаць беларускім студэнтам відэалекцыі...
І ўсё ж такі, на думку Міхаіла Батуры, у сістэме дыстанцыйнага навучання яшчэ ёсць што ўдасканальваць:
— Чым, у першую чаргу, прыцягальная дыстанцыйная форма навучання? Тым, што можна самастойна будаваць траекторыю свайго навучання! Аднак студэнты дыстанцыйнай формы навучання, таксама як і студэнты дзённай або завочнай формы, прывязаны да першага, другога, трэцяга і іншых курсаў навучання. Гэта значыць, што калі студэнт не здасць своечасова сесію і не ліквідуе ў адведзеныя тэрміны акадэмічную запазычанасць, то ён будзе адлічаны. Але навошта заганяць студэнтаў дыстанцыйнай формы навучання ў такія жорсткія рамкі? Раней, калі ім давалася адтэрміноўка ад службы ў войску, гэта не было пазбаўлена сэнсу. Але цяпер і завочнікі, і студэнты дыстанцыйнай формы навучання права на адтэрміноўку не маюць. Таму лічу, што калі студэнту патрабуецца для засваення вучэбнай праграмы вышэйшай школы не шэсць, а сем ці восем гадоў, то мы можам пайсці яму насустрач. З іншага боку, у студэнтаў з'явіцца таксама магчымасць скараціць тэрміны свайго навучання, бо хтосьці можа рухацца наперад і больш хуткімі тэмпамі. Таму ў такіх маладых людзей будзе рэальная магчымасць атрымаць дыплом аб вышэйшай адукацыі і праз чатыры ці пяць гадоў інтэнсіўнага навучання.
Яшчэ адзін перспектыўны кірунак — выкарыстанне дыстанцыйнай формы навучання для павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, а таксама сертыфікацыя ведаў у асобных галінах па дыстанцыйнай форме навучання. Гэта шырока практыкуецца ва ўсім свеце, а Беларусь пакуль што сур'ёзна адстае.
Адказваючы на пытанне журналіста "Звязды", ці не адаб'ецца ўкараненне сучасных інфармацыйных тэхналогій на павелічэнні кошту дыстанцыйнага навучання, Міхаіл Батура ўпэўнена даў адмоўны адказ: "Пакуль гэта наша ініцыятыва, накіраваная на павышэнне якасці адукацыі і прыцягненне большай колькасці маладых людзей. Таму мы не закладваем свае выдаткі ў кошт навучання, хоць, прызнаюся, гэта вельмі дарагі праект. Але спадзяёмся, што ён акупіць сябе, у першую чаргу за кошт стварэння відэакантэнту. 900 студэнтаў сёння ўжо забяспечваюць нам рэнтабельнасць дыстанцыйнай формы навучання. Аднак, напрыклад, на дыстанцыйнай форме навучання Маскоўскага эканоміка-статыстычнага ўніверсітэта атрымліваюць вышэйшую адукацыю каля 100 тысяч чалавек з усёй краіны. Зразумела, што ні па плошчах, ні па колькасці насельніцтва Беларусь не можа зраўняцца з Расіяй. Тым не менш мы таксама будзем імкнуцца да павелічэння колькасці ахвотных атрымаць у нас вышэйшую адукацыю дыстанцыйна".
Пасля апрабавання, па ўзгадненні з Міністэрствам адукацыі, відэаканферэнцсувязь можа быць укаранёна ва ўсіх ВНУ краіны і гэта стане першым крокам да з'яўлення ў Беларусі электронных універсітэтаў.

Па матэрыялах Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Похожие новости
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Добавить новость


Имя:*
E-Mail:
Ваш комментарий:
Введите два слова, показанных на изображении: *