ВВЕРХ
Тэхнічная адукацыя пад мікраскопам
У 2013 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі цалкам пераходзіць на двухступеньчатую сістэму падрыхтоўкі кадраў па схеме 4 + 2: чатыры гады навучання на першай ...
Почему финское образование - лучшее в мире?
По результатам широкомасштабной оценки качества образования в развитых странах, на первое место вышла Финляндия с ее новаторской образовательной системой. Финляндия лидирует и в ряде других...
Перспективы естественнонаучного образования в Республике Беларусь
3 декабря 2012 г. в корпусе физического факультета БГУ состоялось заседание научно-методической комиссии УМО по естественнонаучному образованию в Республике Беларусь с участием министра образования...
Инструменты программно-целевого бюджетного планирования расходов в образования
В последнее время достаточно активно разрабатывается вопрос о переходе отечественного образования на программно-целевое бюджетное планирование.  Представляем вашему вниманию...
Возможности реализации новых программ обсудили министр образования Беларуси и посол ФРГ
Возможности реализации новых программ в сфере образования и науки обсудили на встрече в Минске министр образования Беларуси Сергей Маскевич и Чрезвычайный и Полномочный Посол ФРГ в Республике...
» » Практико-ориентированная магистратура

Практико-ориентированная магистратура


altСудя по всему, в скором времени произойдут некоторые изменения на второй ступени высшего образования: в последнее время ведутся разговоры о введении так называемой практико-ориентированной магистратуры. Этот вопрос рассматривалось на заседании Президиума Республиканского совета ректоров, во время которого руководители ВУЗов пришли к выводу, что магистратура "с углубленной подготовкой специалистов" начнетдействовать в 2011/2012 учебном году. Что будет представлять собой практико-ориентированная магистерская подготовка, на какие специальности будет распространяться - с такими вопросами корреспондент "Настаўніцкай газеты" обратился к ректору Республиканского института высшей школы, доктору физико-математических наук, профессору, члену-корреспонденту НАН Беларуси М. И. Демчуку.

— Міхаіл Іванавіч, у Кодэксе аб адукацыі ідзе размова аб “адукацыйнай праграме вышэйшай адукацыі другой ступені з паглыбленай падрыхтоўкай спецыяліста”. Гэта і ёсць практыка-арыентаваная магістратура? Ці можна лічыць яе новай з’явай?
— Сапраўды, паводле Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, на другой ступені вышэйшай адукацыі рэалізоўваецца дзве самастойныя адукацыйныя праграмы: першая фарміруе веды, уменні і навыкі навукова-педагагічнай і навукова-даследчай дзейнасці (гэтую адукацыйную праграму мы ўжо можам назваць традыцыйнай магістратурай), другая — праграма з паглыбленай падрыхтоўкай спецыяліста, альбо практыка-арыентаваная магістратура.
Варта адзначыць, што практыка-арыентаваныя спецыяльнасці магістратуры ў Рэспубліцы Беларусь не такая і новая з’ява, хаця іх прававая рэгламентацыя сапраўды ўпершыню абагульнена ў Кодэксе аб адукацыі.
Прыняцце ў 2007 годзе Закона Рэспублікі Беларусь “Аб вышэйшай адукацыі” заканадаўча замацавала двухступеньчатую сістэму вышэйшай адукацыі і забяспечыла прававую рэгламентацыю адукацыйнага працэсу ў магістратуры, накіраванага на фарміраванне ведаў і навыкаў навукова-даследчай і навукова-педагагічнай работы. Гэта дазволіла ў 2008 годзе ўвесці ў Агульнадзяржаўны класіфікатар самастойны раздзел “Сістэматызаваны ўказальнік спецыяльнасцей і ступеней другой ступені вышэйшай адукацыі (магістратуры)”. У яго межах магістарскія спецыяльнасці выдзелены ў групы спецыяльнасцей “навукова-даследчая дзейнасць” і “навукова-педагагічная дзейнасць” з прысваеннем выпускнікам акадэмічнай ступені магістра пэўных навук (напрыклад, “магістр педагагічных навук” і інш.). Сёння налічваецца 181 спецыяльнасць навукова-даследчай магістратуры.
Крыху пазней у тым жа раздзеле ў групу спецыяльнасцей “Інавацыйная дзейнасць” былі выдзелены “прафесійна арыентаваныя” спецыяльнасці магістратуры. Сярод іх: “Бізнес-адміністраванне” з прысваеннем ступені “магістр бізнес-адміністравання”, “Інавацыйны менеджмент” (ступень “магістр кіравання”), “Кіраванне інавацыйнымі праектамі ў турыстычнай індустрыі” (“магістр кіравання”), “Інавацыйны менеджмент у сферы турызму” (“магістр турызму”), “Інавацыйны менеджмент у сферы гасціннасці” (“магістр гасціннасці”), “Інавацыйныя тэхналогіі ў сферы турызму і гасціннасці” (“магістр інавацый”).
Сёння гэтая работа працягваецца, і нядаўна ў АКРБ унесена яшчэ 5 практыка-арыентаваных спецыяльнасцей магістратуры. З 1 верасня 2011 года, калі Кодэкс аб адукацыі ўступіць у сілу, працэс адкрыцця ў ВНУ магістратуры з паглыбленай падрыхтоўкай спецыялістаў стане больш інтэнсіўным.

— У чым будуць заключацца прынцыповыя адрозненні і падабенства магістарскай праграмы з паглыбленай падрыхтоўкай спецыяліста і праграмы, якая фарміруе веды, уменні, навыкі навукова-педагагічнай і навукова-даследчай дзейнасці?
— Кодэкс аб адукацыі ўводзіць дзве самастойныя формы магістратуры, якія, тым не менш, маюць некаторыя агульныя рысы. Так, у магістратуру паступаюць выпускнікі першай ступені вышэйшай адукацыі; выніковая атэстацыя ажыццяўляецца ў выглядзе абароны магістарскай дысертацыі, працаўладкаванне выпускнікоў адбываецца ў адпаведнасці з атрыманай спецыяльнасцю і прысвоенай кваліфікацыяй на першай ступені, бо кодэкс не ўстанаўлівае для выпускнікоў магістратуры прысваенне новай кваліфікацыі. Магістр мае права на навучанне на першай ступені пасляўніверсітэцкай адукацыі — у аспірантуры.
Навукова-педагагічная і навукова-даследчая магістратура, якая сёння функцыянуе амаль ва ўсіх вышэйшых навучальных установах, арыентавана на падрыхтоўку спецыяліста да працягу навучання ў аспірантуры і выкладчыцкай дзейнасці ў ВНУ. У сувязі з гэтым спецыяльнасці магістратуры суаднесены з Наменклатурай спецыяльнасцей навуковых работнікаў, а адукацыйны працэс арыентаваны на вывучэнне дысцыплін кандыдацкага мінімуму, педагогікі і псіхалогіі вышэйшай школы, спецыяльных дысцыплін і падрыхтоўку да здачы кандыдацкіх экзаменаў.
Калі ў адносінах навукова-даследчай і навукова-педагагічнай магістратуры ёсць пэўная яснасць (сфарміраваны пералік спецыяльнасцей, і па большасці з іх існуюць зацверджаныя тыпавыя вучэбныя планы; распрацаваны праект макета адукацыйнага стандарту), то працэс арганізацыі магістратуры з паглыбленай падрыхтоўкай ставіць шэраг пытанняў. Тым не менш на гэты час ужо ёсць пэўныя напрацоўкі, вызначаецца яе канцэптуальнае напаўненне. 24 лютага 2011 года адбылося пасяджэнне прэзідыума Рэспубліканскага савета рэктараў ВНУ, на якім былі разгледжаны асноўныя прынцыпы фарміравання магістратуры з паглыбленай падрыхтоўкай спецыялістаў. Так, вызначана, што ўвядзенне такой магістратуры ў сістэму вышэйшай адукацыі пачнецца ў 2011/2012 навучальным годзе, тэрмін навучання ў залежнасці ад спецыяльнасці і формы навучання будзе складаць 1—2 гады. Адукацыйны працэс у магістратуры будзе арыентавацца на падрыхтоўку спецыялістаў у адпаведнасці з іх кваліфікацыяй на першай ступені па прыярытэтных напрамках навукова-тэхнічнай дзейнасці і іншай дзейнасці інавацыйнага характару. Навучанне будзе насычана пераважна прафесійнымі дысцыплінамі і практыкай. Аднак магістрантам будзе прадастаўлена магчымасць на факультатыўнай аснове вывучаць дысцыпліны кандыдацкага мінімуму і здаваць адпаведныя кандыдацкія экзамены.
Паколькі спецыяльнасці магістратуры з паглыбленай падрыхтоўкай спецыялістаў будуць арыентаваны, з аднаго боку, на адпаведныя напрамкі падрыхтоўкі на першай ступені, а з другога — на інавацыйную дзейнасць, то гэта дазволіць захаваць пераемнасць узроўняў адукацыі і пры гэтым будзе стымуляваць з’яўленне новых відаў прафесійнай дзейнасці.
Прадугледжваецца, што выпускнікі магістратуры з паглыбленай падрыхтоўкай спецыяліста атрымаюць права займаць пасады на 1-2 разрады вышэй у параўнанні з выпускнікамі першай ступені вышэйшай адукацыі.
 
— Атрымліваецца, што існаванне толькі навукова арыентаванай магістратуры сябе не апраўдвае?
— Сёння можна сказаць, што навукова-даследчая магістратура ў цэлым выконвае адведзеныя ёй функцыі: з 1 верасня 2011 аспірантура камплектуецца толькі выпускнікамі навукова-даследчай і навукова-педагагічнай магістратуры.
Разам з тым інавацыйны шлях развіцця нашай краіны патрабуе падрыхтоўкі вытворчай эліты, арыентаванай на стварэнне новых норм дзейнасці, на прыярытэты навукова-тэхнічнай і іншай інавацыйнай дзейнасці. Менавіта гэтым задачам і адпавядае магістратура з паглыбленай падрыхтоўкай спецыялістаў, якая не замяняе сабой традыцыйную, навукова-даследчую і навукова-педагагічную магістратуру, а прадастаўляе магчымасць таленавітым студэнтам пашырыць і паглыбіць веды і ўменні, атрыманыя на першай ступені, з арыентацыяй на канкрэтны від вытворчай дзейнасці.
Магістарская праграма з паглыбленай падрыхтоўкай заклікана развіваць навыкі больш высокага парадку, чым тыя, якія былі сфарміраваны на базавым узроўні, асабліва навыкі вырашэння праблем рэальнага сектара нацыянальнай эканомікі. Яна павінна садзейнічаць фарміраванню больш глыбокага разумення гэтых праблем, больш зрэлых крытычных здольнасцей.

— Ці будзе цікавы работадаўцу выпускнік такой магістратуры?
— Магістратура з’яўляецца гібкай з пункта гледжання выбару студэнтам спецыялізацыі і дысцыплін, якія вывучаюцца, адпаведна, больш манеўранай, чым першая ступень вышэйшай адукацыі. Варта адзначыць, што магістратура з паглыбленай падрыхтоўкай спецыяліста больш арыентавана на работадаўца: яе выпускнік валодае большым багажом ведаў, а значыць, больш хутка адаптуецца да прафесійнай дзейнасці і можа выконваць больш складаныя інавацыйныя задачы ў параўнанні з выпускніком першай ступені вышэйшай адукацыі.

— Дзякуй за тлумачэнні.


Вынаскі.
Сёння ў ВНУ краіны налічваецца 181 спецыяльнасць навукова-даследчай магістратуры.
Практыка-арыентаваныя спецыяльнасці магістратуры ў Рэспубліцы Беларусь не такая і новая з’ява, хаця іх прававая рэгламентацыя сапраўды ўпершыню абагульнена ў Кодэксе аб адукацыі. Хутка магістратура папоўніцца новымі практыка-арыентаванымі спецыяльнасцямі, якія будуць скіраваны пераважна на інавацыйную дзейнасць у самых розных сферах.
Прадугледжваецца, што выпускнікі магістратуры з паглыбленай падрыхтоўкай спецыяліста атрымаюць права займаць пасады на 1-2 разрады вышэй у параўнанні з выпускнікамі першай ступені вышэйшай адукацыі.


Іна НІКІЦЕНКА.
Па матэрыялах Настаўніцкай газеты (ад 15 сакавіка 2011 г.)

Похожие новости
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Добавить новость


Имя:*
E-Mail:
Ваш комментарий:
Введите два слова, показанных на изображении: *